Полацкае вагоннае дэпо
Кантактная інфармацыя:
Тэл.: (+375 214) 73 20 79
E-mail: sekretar@vchd.plck.rw.by
Адрас: 211400, Віцебская вобл., г. Полацк, Ленінградскі праезд, 1а
Начальнік
|
Жахоўскі Міхаіл Аляксандравіч
|
(+375 214) 45 62 22
|
Галоўны інжынер
|
Дрегваль Яўген Валянцінавіч
|
(+375 214) 45 62 23
|
Намеснік начальніка
|
Пазоўны Мікалай Аляксеевіч
|
(+375 214) 45 62 57
|
Намеснік начальніка
|
Тарашкевіч Славамір Антановіч
|
(+375 214) 45 62 56
|
Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях
|
Хаткевіч Аляксей Юр'евіч
|
(+375 214) 45 62 48
|
Полацкае вагоннае дэпо пачынае сваю гісторыю з ліпеня 1933 года, калі на базе вагонарамонтнай майстэрскай службы цягі быў створаны і стаў функцыянаваць 7-ы вагонны ўчастак Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі. У склад участка ўваходзілі вагоннае дэпо, ПТА на станцыях Полацк і Громы, пункты перадачы вагонаў за мяжу на станцыях Бігосава і Ветрына.
У 1958 годзе Полацкі вагонны ўчастак перайменаваны ў вагоннае дэпо, а ў 1963 годзе ў сувязі з пускам у горадзе Наваполацку першай чаргі нафтаперапрацоўчага завода, дэпо пераведзена на рамонт цыстэрнаў і бункерных паўвагонаў.
У перыяд з 1998 па 2005 год дэпо перажыла сваё другое нараджэнне. У гэты перыяд праводзіўся першы этап рэканструкцыі, падчас якога былі зроблены наступныя асноўныя работы: рэканструяваны аўсчэпнае, механічнае, кавальскае, зварачнае аддзяленні; пабудаваны вагоназборачны цэх, колавы цэх з ролікавым аддзяленнем, вытворчыя ачышчальныя і ачышчальныя збудаванні ліўневай каналізацыі. Усе работы ажыццяўляліся без прыпынення выканання планавых відаў рамонту вагонаў.
З 2007 года праводзяцца работы па другім этапе рэканструкцыі. У 2011-2012 гадах завершаны 1-ы і 2-і пускавыя комплексы аб’екта ў наступным складзе: рэканструкцыя аўтакантрольнага пункта; кантрольна-прапускны пункт; цэх модусных вузлоў і запасных частак; падаўжэнне пляцоўкі для складзіравання і апрацоўкі металалому з бытавой будовай; устаноўка для гідраўлічнага выпрабоўвання катлоў цыстэрнаў; бытавы блок з пакоямі для харчавання; гараж; цеплавыя сеткі.
Сёння Полацкае вагоннае дэпо з’яўляецца на Беларускай чыгунцы асноўнай базай па дэпоўскім рамонце чатырохвосевых цыстэрнаў для перавозкі небяспечных грузаў. Рамонтныя цэхі аснашчаны ўсім неабходным тэхналагічным і дыягнастыстычным абсталяваннем, электроннымі сродкамі вымярэнняў. У дэпо функцыянуе лабараторыя неразбуральнага кантролю, работнікі якой выконваюць неразбуральны кантроль шырокага спектру вузлоў і дэталяў, ад магнітапарашковага кантролю стопарных планак буксавога вузла колавай пары, да феразондавага кантролю зварных швоў катлоў цыстэрнаў. Усе работнікі лабараторыі сертыфікаваны на другі ўзровень кампетэнтнасці па метадах неразбуральнага кантролю.
У дэпо дзейнічаюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту якасці правядзення работ па дэпоўскім і капітальным рамонце грузавых вагонаў у адпаведнасці з СТБ ISO 9001-2015 і кіравання аховай працы дэпоўскага і капітальнага рамонту вагонаў-цыстэрнаў, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту грузавых вагонаў у адпаведнасці з СТБ 18001-2009.
Структура дэпо:
- рамонтныя ўчасткі (вагоносборочный, колава-ролікавы і ўчастак па рамонце і вырабе дэталяў);
- лабараторыя неразбуральнага кантролю;
- ўчастак па абслугоўванню будынкаў і збудаванняў;
- рамонтна-механічны і энергосиловой ўчасткі;
- чатыры пункты тэхнічнага абслугоўвання грузавых вагонаў, размешчаныя ў двух парках станцыі Полацк; на станцыях Наваполацк і Круляўшчызна;
- дзве кампрэсарныя станцыі сціснутага паветра на станцыях Полацк і Наваполацк;
- два пункты бягучага адчапляльнага рамонту вагонаў на станцыях Полаце і Наваполацк;
- кантрольны пункт на станцыі Бігосава.
Асноўныя накірункі дзейнасці:
- дэпоўскі рамонт 4-охвосевых цыстэрнаў уласнасці Беларускай чыгункі;
- дэпоўскі і капітальны рамонт 4-охвосевых цыстэрнаў для перавозкі нафтапрадуктаў, звадкаваных газаў, хімічных прадуктаў уласнасці прамысловых прадпрыемстваў;
- капітальны рамонт з працягненнем тэрміну карыснага выкарыстання 4-охвосевых вагонаў-цыстэрнаў для перавозкі звадкаваных вуглевадародных газаў;
- тэхнічнае абслугоўванне і падрыхтоўка вагонаў пад пагрузку па пунктах тэхнічнага абслугоўвання вагонаў;
- тэхнічнае абслугоўванне і падрыхтоўка вагонаў пад пагрузку на пунктах тэхнічнага абслугоўвання вагонаў;
- тэхнічнае абслугоўванне і падрыхтоўка ў рэйс пасажырскіх вагонаў. У непасрэднай блізкасці ад дэпо размяшчаецца Наваполацкая прамывачна-прапарачная станцыя, на якой выконваецца поўны комплекс работ па прамыўцы, прапарцы, дэгазацыі і дрэнажаванню цыстэрнаў пры падрыхтоўцы іх пад пагрузку і для рамонту.