Адкрыццё скульптуры на станцыі Багушэўская
12 студзеня 2024
10 студзеня 2024 года адбылася знакавая падзея для ўсіх мясцовых жыхароў пасёлка Багушэўск — на адну славутасць стала больш.Адкрыццё памятнай скульптуры «Рэха кахання» прымеркавана да 200-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Багушэўскага, які ў далёкім 1902 годзе вылучыў зямлю для будаўніцтва станцыі з умовай, што названая яна будзе ў гонар яго жонкі — Багушэўская.
На святочным мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін;
старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч;
старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга;
начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Хомчанка.
Запрошаных гасцей сустракаў гістарычны персанаж-першы начальнік станцыі Багушэўская Іван Пукінскі. А на самой станцыі была арганізавана выстава, у якой прадстаўлены экспанаты з музея гісторыі Віцебскага аддзялення дарогі, якія з'яўляюцца атрыбутамі ў дзейнасці начальніка станцыі ў розныя гістарычныя перыяды часу.
Аляксандр Міхайлавіч Хомчанка падзякаваў усім, хто мае дачыненне да стварэння і адкрыцця скульптуры, а таксама ўручыў падзячныя лісты скульптарам, дзякуючы карпатлівай працы якіх створана тварэнне пад назвай «Рэха кахання». Да спісу навін за 2024 год