Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Начальнік

Шуляк Васіль Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл./факс (+375 212) 37 29 00
Адрас: 210001, г. Віцебск, вул. Карла Маркса, 42а

Асноўныя накірункі дзейнасці:

  • Вызначэнне агульнай і спецыялізаванай патрэбы аддзялення дарогі ў матэрыялах, абсталяванні, запасных частках і іншых вырабах, складанне гадавых і квартальных планаў па заяўках, аддача іх у адпаведныя плануючыя органы з неабходнымі разлікамі і тэхнічна-эканамічнымі абгрунтаваннямі;
  • Ажыццяўленне ў цэнтралізаваным парадку аптовых закупак прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і рэалізацыі яе па заяўках;
  • Арганізацыя распрацоўкі і ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы кіравання ў галіне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аддзялення дарогі з выкарыстаннем электронна-вылічальнай тэхнікі;
  • Арганізацыя працы сельскай гаспадаркі, колькаснай і якаснай прыёмкі матэрыяльных каштоўнасцяў, якія паступаюць, і забеспячэнне іх захаванасці;
  • Арганізацыя збірання і здачы лому чорных, каляровых і каштоўных металаў, другаснай сыравіны, ажыццяўленне кантролю за выкананнем усімі арганізацыямі УП «Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі» ўстаноўленых нормаў расходу матэрыялаў і запасных частак, а таксама іх паўторнага выкарыстання;
  • Ажыццяўленне рацыянальнага падбору пастаўшчыкоў і заключэнне дагавораў на пастаўку прадукцыі з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, пастаўшчыкамі, а таксама, пры неабходнасці, з аптова-пасрэдніцкімі і камерцыйнымі прадпрыемствамі і фірмамі, фізічнымі асобамі для забеспячэння заявак;
  • Удзел ва ўстаноўленым парадку ў рэспубліканскім, міжрэгіянальным і іншых кірмашах, біржах, аўкцыёнах па аптовым продажы прадукцыі, заключэнне дагавораў на яе набыццё;
  • Забеспячэнне рэжыму сакрэтнасці і своечасовасці ажыццяўлення неабходных мерапрыемстваў па ахове сакрэтных і службовых звестак ад выдавання;
  • Вытворчасць фірменнага і спецыяльнага адзення для работнікаў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
  • Ажыццяўленне разавага, эпізадычнага, па неабходнасці аптовага, гандлю па рэалізацыі нявыкарыстаных, неліквідных, ляжалых і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, неабходных для вытворчай дзейнасці аддзялення, набытых для ўласнага спажывання і не выкарыстаных для гэтых мэтаў, прадпрыемствам і арганізацыям, якія ўваходзяць у сістэму Беларускай чыгункі, а таксама прыдпрыемствам і арганізацыям, якія не ўваходзяць у сістэму Беларускай чыгункі, незалежна ад іх прыналежнасці і формаў уласнасці.