Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Змаганне логікiі інтэлекту

06 лістапада 2019

У двух дысцыплінах - шашках і шахматах - у рамках рабочай спартакіяды спаборнічалі чыгуначнікі Віцебскага аддзялення.

У шахматах за перамогу змагаліся 15 каманд. Па выніках гульняў больш за ўсё ачкоў набралі спартсмены лакаматыўнага дэпо Полацк. На другім месцы каманда апарата аддзялення і замкнулі тройку прызёраў шахматысты лакаматыўнага дэпо Віцебск. У асабістым першынстве атрымаў перамогу намеснік начальніка лакаматыўнага дэпо Полацк Аляксей Катовіч, дыспетчар Полацкай дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Віктар Кавальчук заняў 2 месца, замкнуў тройку прызёраў брыгадзір Полацкага вагоннага дэпо Уладзімір Асапрылка.

Сярод 15 каманд шашыстаў поспех усміхнулася камандзе Віцебскай дыстанцыі шляху. Таксама годна паказала сябе каманда лакаматыўнага дэпо Полацк - яна на другім месцы. Трэцяе месца ў каманды Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў. У асабістым першынстве, абыграўшы супернікаў, а так жа калегу, першае месца заняў Міхаіл Гуляеў - аператар дефектоскопной каляскі Віцебскай дыстанцыі шляху. На другім месцы старэйшы электрамеханік Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мікалай Вонславович. Зусім няшмат яму саступіў аператар дефектоскопной каляскі Віцебскай дыстанцыі шляху Шаўчэнка Сяргей, у выніку - трэцяе месца.

Каманды-прызёры ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а ўдзельнікі асабістых спаборніцтваў - прызамі.

Інструктар-метадыст Варвара Селязнёва
Да спісу навін за 2019 год