Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вынікі спаборніцтва паміж калектывамі прадпрыемстваў аддзялення дарогі

04 лютага 2020

Разгледзеўшы прадстаўленыя матэрыялы па выкананні ўмоў спаборніцтвы паміж калектывамі прадпрыемстваў аддзялення дарогі за 2019 год кіраўніцтва аддзялення дарогі і прэзідыум райпрофсожа вырашылі:
Па першай групе:
- прысудзіць першае месца з узнагароджаннем Дыпломам аддзялення дарогі і выплатай грашовай прэміі калектыву Віцебскага вагоннага ўчастка (начальнік Краўцоў В.А., старшыня прафкама Шалыт Д.У.).
Па другой групе:
- прысудзіць першае месца з узнагароджаннем Дыпломам аддзялення дарогі і выплатай грашовай прэміі калектыву Віцебскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў (начальнік Дзірко А.М., старшыня прафкама Баранава Е.Н.);
- прысудзіць другое месца з узнагароджаннем Дыпломам аддзялення дарогі і выплатай грашовай прэміі калектыву Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння (начальнік Бярэзін В.Д., старшыня прафкама Журовіч А.В.).
Па трэцяй групе:
- прысудзіць першае месца з узнагароджаннем Дыпломам аддзялення дарогі і выплатай грашовай прэміі калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра (начальнік Казлоў С.А., старшыня прафкама Ратамская Т.Г.);
- прысудзіць другое месца з узнагароджаннем Дыпломам аддзялення дарогі і выплатай грашовай прэміі калектыву Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў (начальнік Юдзенка М.І., старшыня прафкама Балтрушэвiч С.С.).
Віншуем пераможцаў спаборніцтва!


Да спісу навін за 2020 год