Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адзіны дзень бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

02 сакавіка 2020

У перыяд з 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года Рэспубліцы Беларусь праводзіўся адзіны дзень бяспекі. У сувязі з гэтым 26 лютага 2020 года Культурна-спартыўны цэнтр аддзялення і Віцебскі аддзел унутраных спраў на транспарце сумесна арганізавалі і правялі экскурсію ў музеі гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі для вучняў 11 класа сярэдняй школы №17 Чыгуначнага раёна г.Віцебска. У рамках дадзенага мерапрыемства з вучнямі была праведзеная размова і прадэманстраваны фільм аб правілах бяспекі пры знаходжанні паблізу аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Прадстаўніком ГА «БРСМ» - работнікам Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі былі раздадзеныя вучням школы ўлёткі аб правілах асабістай бяспекі пры знаходжанні на чыгуначных аб'ектах.

Да спісу навін за 2020 год