Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Страляем трапна і плаваем хутка!

09 сакавіка 2020

У КСЦ Віцебскага аддзялення дарогі прайшлі спаборніцтвы па стральбе і плаванні рабочай спартакіяды сярод работнікаў Віцебскага аддзялення дарогі. У спаборніцтвах па плаванні прынялі ўдзел 13 каманд, па кулявой стральбе 15 каманд.
Спаборніцтвы па плаванні праводзіліся ў двух узроставых групах сярод мужчын і жанчын. У склад каманды ўваходзілі мужчына і жанчына да 35 гадоў, і аналагічны склад старэйшыя за 35 гадоў.
Дыстанцыі каманднай эстафеты і асабістага першынства пераадольваліся вольным стылем: для мужчын да 35 гадоў - 50 і 100 м, для ўсіх астатніх узроставых груп - 50 м. Пераможцы ў асабістым першынстве вызначаліся па лепшым тэхнічнаму выніку паасобна сярод мужчын і жанчын у кожнай узроставай групе. Камандны залік вызначаўся па выніках эстафеты.
Не змяняючы мінулагодняй традыцыі, пераможцамі каманднага заліку спаборніцтваў па плаванні стала каманда апарата аддзялення, 2 месца занялі плыўцы лакаматыўнага дэпо Віцебск і замкнула кола прызёраў каманда Полацкай дыстанцыі шляху.
У асабістым заліку паказалі добрыя вынікі ў катэгорыі сярод мужчын да 35: Астапюк Андрэй (КСЦ) - 1 месца, Рабiза Ілля (ПЧ-Полацк) - 2 месца, Гарнастай Дзмітрый (ТЧ-Полацк) - 3 месца;
у катэгорыі сярод жанчын да 35: Бярговіна Анастасія (ДС-Віцебск) - 1 месца, Генчыкава Аліна (ПЧ-Полацк) - 2 месца, Смірнова Таццяна (шч-Полацк) - 3 месца;
у катэгорыі сярод мужчын старэйшыя за 35: Кандрацьеў Аляксей (ВЧД-Віцебск) - 1 месца, Назаранка Сяргей (ТЧ-Полацк) - 2 месца, Пацёмкін Артур (ВЧД-Віцебск) - 3 месца;
у катэгорыі сярод жанчын старэй 35: Мельнікава Таццяна (ТЧ-Віцебск) - 1 месца, Повтарь Аксана (ПЧ-Полацк) - 2 месца, Івашчанка Наталля (ТЧ-Віцебск) - 3 месца.
У кулявой стральбе асобна спаборнічалі мужчыны і жанчыны. У заліковы склад каманды ўваходзілі двое мужчын і дзве жанчыны.
Для прыстрэлкі зброі прапаноўвалася 5 пробных стрэлаў на працягу 3 мін. Затым на вынік неабходна было выканаць 5 заліковых стрэлаў на працягу 5 хвілін.
Самымі трапнымі стрэлкамі апынулася работнікі апарата аддзялення - 1 месца. Палепшыўшы леташнія вынікі, на другое месца паднялася каманда ПЧ-Полацк, і ганаровае 3 месца заваявала каманда ВЧД-Віцебск. Пераможцы ў камандным заліку вызначаліся па суме ачкоў, набраных усімі ўдзельнікамі.
Пераможцы ў асабістым заліку асобна сярод мужчын і жанчын вызначаліся па найбольшай суме выбітых ачкоў.
Сярод мужчын Ісаенка Дзяніс (НОД-6) з вынікам 46 ачкоў заняў 1 месца, Цыкунов Віталь (ШЧ-Віцебск) з вынікам 43 ачкі - 2 месца і Фамін Юрый (ВЧД-Віцебск) з вынікам 43 ачкі - 3 месца.
Сярод жанчын нічым не саступаючы мужчынам, выдатна адстралялі: Маскальчук Ганна (ВЧД-Віцебск) з вынікам 46 ачкоў заняла 1 месца, Генчыкава Аліна (ПЧ-Полацк) з вынікам 43 ачкі - 2 месца, Букавец Алена (НОД-6) з вынікам 43 ачкі - 3 месца.
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!
Да спісу навін за 2020 год