Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«З любоўю пра яе ...»

09 сакавіка 2020

5 сакавіка пад такой назвай у Палацы культуры чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра аддзялення прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны міжнароднаму жаночаму дню.
Тых, хто сабраўся ў зале жанчын з першым вясновым святам павіншавалі намеснік начальніка аддзялення С.Г. Лядэнка, старшыня Аб'яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага аддзялення В.Б. Адамовіч, старшыня Савета ветэранаў аддзялення Н.Д. Есючэнка.
А затым творчыя калектывы КСЦ прадставілі падрыхтаваны імі святочны канцэрт.
Перад пачаткам святочнага мерапрыемства ў фае Палаца культуры была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасці сярод работнікаў адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) аддзяленні. У далейшым лепшыя працы, якія прайшлі адборачны этап прымуць удзел у дарожным конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кірмаш фантазій», які адбудзецца ў красавіку 2020 года.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму жаночаму дню прайшлі ў Полацкім і Крулевщызненскам чыгуначных вузлах.

Да спісу навін за 2020 год