Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лепшы музей Беларускай чыгункі

22 красавіка 2020

15 красавіка 2020 году былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы музей Беларускай чыгункі па выніках працы за 2019 год.
У намінацыі «Лепшы музей аддзялення Беларускай чыгункі» другі год запар 1-е месца прысуджана калектыву музея Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
У музеі гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ідзе пастаянная работа па захаванню багатай гісторыі чыгуначнага транспарту, музейны фонд складае 4003 адзінкі захоўвання.
Дзякуючы нашым работнікам і ветэранам фонды музея пастаянна папаўняюцца экспанатамі, пашыраецца экспазіцыя музея, арганізоўваюцца новыя перасоўныя выставы.
Частымі наведвальнікамі музея з'яўляюцца нашы работнікі і ветэраны падчас правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, а таксама школьнікі і студэнты. У 2019 годзе музей наведала больш за 3000 чалавек.
Віншуем з перамогай у конкурсе! Да спісу навін за 2020 год