Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

06 ліпеня 2020

Віцебскія чыгуначнікі прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое пачалося з урачыстага ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Далей адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Шчасны, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане гвардыі падпалкоўнік запасу Валяр'ян Мацкевіч. Завяршыўся святочны дзень акцыяй «Праспяваем гімн разам» і салютам.

Да спісу навін за 2020 год