Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Праводзіцца акцыя

26 кастрычніка 2020

Напярэдадні школьных канікул з 21 па 31 кастрычніка на аддзяленні дарогі праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту «Дзеці і бясьпека».
Пры правядзенні мерапрыемства асаблівая ўвага надаецца выяўленню на вакзалах, станцыях, у цягніках і выдаленні з тэрыторыі аб'ектаў інфраструктуры дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца без нагляду дарослых, звяртаецца ўвага на недапушчэнне знаходжання непаўналетніх на чыгуначных шляхах ў слухаўках і вядзення iмi перамоваў па мабільных тэлефонах. Ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгункі, на інфармацыйных стэндах работнікамі прадпрыемстваў аддзялення будзе размешчана інфармацыя аб правілах знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Таксама будзе ажыццёўлены шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне выпадкаў траўміравання дзяцей і падлеткаў на аб'ектах чыгункі.

Да спісу навін за 2020 год