Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«ВАЖНЕЙ ЗА ЎСЁ НАДВОР'Е У ДОМЕ ...»

16 кастрычніка 2020

14 кастрычніка ў Культурна-спартыўным цэнтры Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся конкурс «Мы - сям'я!» сярод шматдзетных сем'яў работнікаў Беларускай чыгункі. Сімвалічна, што дата правядзення конкурсу супала са святам - Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём Маці.
Віцебскае аддзяленне на конкурсе прадставіла сям'я Мокляк ў наступным складзе: Віталь Валер'евіч - машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Віцебск, Вольга Сяргееўна - лабарант хімічнага аналізу лакаматыўнага дэпо Віцебск, сын Раман (15 гадоў) і дочкі - Марыя (9 гадоў) і Анастасія (4 гады ).
Сям'і трэба было прайсці 5 этапаў конкурсу: выстава «Свет захапленняў», відэапрэзентацыя «Пад дахам дома майго», інтэлектуальная размінка, «Шэдэўры кулінарнага мастацтва», і творчы этап «Вясёлка талентаў».
Сям'я годна чынам паспяхова прайшла ўсе этапы, здзівіла гледачоў і журы незвычайнай падачай страваў і арыгінальнай прэзентацыяй сям'і. Завяршэннем стала выкананне сямейнага «Казачнага вальса», які не пакінуў абыякавым ні журы, ні гледачоў, ні нават саміх удзельнікаў дарожнага конкурсу.
Па выніках конкурсу журы прысудзіла сям'і Мокляк ганаровае I месца, абвясціўшы іх ўладальнікамі тытула «Мы - сям'я!».
Віншуем нашых пераможцаў і жадаем поспехаў у любых пачынаннях!

Да спісу навін за 2020 год