Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў у лыжных гонках!

23 лютага 2021

З 19 па 21 лютага 2021 года Культурна-спартыўны цэнтр Баранавіцкага аддзялення дарогі прымаў удзельнікаў адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па лыжных гонках. Годна выступіла на спаборніцтвах зборная Віцебскага аддзялення дарогі ў складзе: Івашчанка Наталлі - кантралёра лакаматыўнага дэпо Віцебск; Пацыенка Наталлі - таварнага касіра Станцыі Віцебск; Фаміна Юрыя - старэйшага майстра Віцебскага вагоннага дэпо; Філіпава Ігара - памочніка машыніста Полацкай дыстанцыі шляху.
Пераможцам турніру па лыжных гонках сярод мужчын ва ўзроставай групе малодшай 35 гадоў стаў Філіпаў Ігар. Ён змог апярэдзіць сваіх супернікаў на 32 секунды!
У жаночым забегу неверагодны вынік прадэманстравала Пацыенка Наталля, абагнаўшы сваіх суперніц на 50 секунд!
У скарбонцы каманды дзве медами за першае месца ў асабістых гонках і трэцяе месца ў эстафеце. Па выніку спаборніцтваў каманда Віцебскага аддзялення заняла ганаровае 3 месца. Мінскае аддзяленне на другім месцы, а каманда Магілёўскага аддзялення дарогі стала пераможцам адкрытага чэмпіянату па лыжных гонках.
Віншуем нашу зборную Віцебскага аддзялення чыгункі па лыжных гонках! Дзякуем за годнае выступленне на спаборніцтвах і жадаем новых перамог! 
Да спісу навін за 2021 год