Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Харавое веча»

23 верасня 2021

Маштабнае свята - гала-канцэрт у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое веча» адбыўся ў Палацы Рэспублікі 18 верасня 2021 года і быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Дзве тысячы ўдзельнікаў, дзеці і дарослыя - больш за 70 прафесійных і аматарскіх калектываў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і г. Мінска прадставілі сваё мастацтва на галоўнай сцэне краіны. І, трэба сказаць, такой колькасці таленавітых артыстаў гэтая велізарная сцэна яшчэ не бачыла. Яна не змагла змясціць усіх удзельнікаў - дзіцячыя хоры падпявалі з першых глядацкіх шэрагаў.
Харавое веча ў адзін голас выканала, мабыць, самыя душэўныя кампазіцыі пад акампанемент сімфанічнага аркестра. Праграма свята была шырокая. Глядач пачуў шэдэўры беларускіх і расійскіх кампазітараў, а таксама класіку савецкай эпохі.
Віцебскае аддзяленне годна прадставіў калектыў Культурна-спартыўнага цэнтра - народны хор народнай песні (кіраўнік Сяргей Міхайлаў). Народны хор у складзе зводнага хору прыняў удзел, у адкрыцці гала-канцэрта выканаўшы песню «Мой Менск», акапэльна была выканана беларуская народная песня «Ой, пайду я на тую гару». Гала-канцэрт скончыўся сумесным харавым выкананнем песні Уладзіміра Алоўнікава «Радзіма мая дарагая».
Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсе харавыя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўклад у развіццё харавога мастацтва Беларусі, якія ім уручыў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Для народнага хору народнай песні Культурна-спартыўнага цэнтра гэта мерапрыемства стала не толькі вялікае свята, але і яркай падзеяй у іх творчай дзейнасці. Натхнёныя маштабамі гэтага мерапрыемства, велізарнай колькасцю харавых калектываў, з удзельнікамі якіх нават паспелі пасябраваць за такі кароткі час, артысты адчулі сваю значнасць, як харавой творчы калектыў, і разуменне таго, што ў нашым агульным беларускім доме пануюць паразуменне і павага. Менавіта харавы спеў аб'ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій, падкрэслівае ідэнтычнасць нацыянальнай культуры, дазваляе раскрыць самыя дзіўныя ўласцівасці душы чалавека - любоў, увагу, павага.
Запрашаем усіх жадаючых мужчын і жанчын прадпрыемстваў Віцебскага аддзялення стаць часткай народнага хору народнай песні. Да спісу навін за 2021 год