Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Інфармаванне працоўных калектываў працягваецца

24 студзеня 2022

Інфармаванне працоўных калектываў па зменах і дадаткам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь працягваецца
У перыяд з 20.01.2022 па 24.01.2022 сустрэчы ў працоўных калектывах па іх інфармаванні ў частцы змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі на базе Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Станцыі Віцебск і Віцебскага вагоннага ўчастка. 80 работнікаў Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Культурна-спартыўнага цэнтра 20.01.2022, каля 50 работнікаў Станцыі Віцебск 24.01.2022 азнаёміў са зменамі і дапаўненнямі дэпутат 28 склікання, намеснік начальніка Віцебскага аддзялення дарогі Сяргей Георгіевіч Лядэнка. З 96 работнікамі Віцебскага вагоннага ўчастка, Віцебскай дыстанцыі пуці і Вакзала станцыі Віцебск 24.01.2022 адбылася дыялогавая пляцоўка, пры ўдзеле старшага выкладчыка юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М.Машэрава Козак Маргарыты Аляксандраўны і намесніка начальніка Віцебскага аддзялення дарогі Сяргея Георгіевіча Лядэнкі.
Удзельнікам сустрэч была прадстаўлена інфармацыя аб прапанаваных змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Завострана ўвага работнікаў на ўзмацненні ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце Канстытуцыі, замацаванні сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, захаванні нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, забеспячэнні захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны, павелічэнне адказнасці чалавека за сваё здароўе. 

Да спісу навін за 2022 год