Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лыжня-2022

09 лютага 2022

05 Лютага 2022г. на базе Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (мікрараён Лучоса) адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках сярод работнікаў УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», у якіх, прынялі ўдзел 8 зборных каманд адасобленых структурных падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад Віцебскага аддзялення дарогі.
Асабісты залік праводзіўся па двух узроставых групах 18-39 гадоў і 40 гадоў і старэй. Лідарам сярод мужчын 40 гадоў і старэй стаў Фамін Юрый Мікалаевіч, старшы майстар Віцебскага вагоннага дэпо; на другім месцы-Драгель Сяргей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Полацкай дыстанцыі пуці, і трэцяе ганаровае месца заняў Кузьміч Пётр Пятровіч, сігналіст станцыі Полацк.
У гэтай жа ўзроставай катэгорыі сярод жанчын месцы размеркаваліся так: 1 месца-Дубчонак Таццяна Мечыславаўна, монтэр пуці Полацкай дыстанцыі пуці; 2 месца-Волкава Таццяна Анатольеўна, аператар Віцебскага вагоннага дэпо; 3 месца-Гаціх Людміла Анатольеўна, начальнік цэнтра станцыйнага тэхналагічнай апрацоўкі цягніковай інфармацыі і перавозачных дакументаў станцыі Полацк.
Ва ўзроставай катэгорыі 18-39 гадоў сярод мужчын нязменна на першым месцы Філіпаў Ігар Валер'евіч, памочнік машыніста Полацкай дыстанцыі пуці, другое месца ў Пашкоўскага Аляксандра Генадзьевіча, электрамеханіка Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння, і на трэцім месцы Станкевіч Канстанцін Уладзіміравіч, электрамеханік Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння. Сярод жанчын у гэтай узроставай катэгорыі лідзіруе Курсевіч Вікторыя Аляксандраўна, інжынер Полацкай дыстанцыі пуці, на другім месцы Мамонава Галіна Мікалаеўна, бухгалтар Віцебскай дыстанцыі пуці, трэцяе месца ў Шаўчэнкі Юліі Мікалаеўны, аператара Віцебскага вагоннага дэпо.
Абсалютным пераможцам стала каманда Полацкай дыстанцыі пуці, каманда Віцебскага вагоннага дэпо, саступіўшы 1 бал, заняла 2-е месца, а на 3-м месцы - каманда Віцебскай дыстанцыі пуці.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, кубкамі і каштоўнымі прызамі. Віншуем пераможцаў спаборніцтваў! Да спісу навін за 2022 год