Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка 2022

Дата 26 красавіка стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету.
Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі стала найбуйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Трагедыі дадало і тое, што рэактар разбурыў менавіта выбух, радыяцыя апынулася ў паветры на некалькі тысяч кіламетраў. Скачок ўзроўню радыяцыі фіксавалі ў многіх краінах Еўропы, у Паўночнай Амерыцы і ў Японіі.
Выбух быў настолькі магутным, што забруджванне распаўсюдзілася на значныя ўчасткі тэрыторыі Савецкага Саюза, якія ў цяперашні час уваходзяць у склад Беларусі, Украіны і Расіі, усяго каля 155 тысяч квадратных кіламетраў.
Па афіцыйных паведамленнях, адразу ж пасля катастрофы загінуў 31 чалавек, а 600 тысяч ліквідатараў, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажараў і расчыстцы, атрымалі высокія дозы радыяцыі. Паводле афіцыйных дадзеных, падвергліся радыеактыўнаму апрамяненню амаль восем з паловай мільёнаў жыхароў Беларусі, Украіны і Расіі.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі плошчай амаль 52 тысяч кв. км падвергліся забруджванню цэзіем-137 і стронцыем-90 з перыядам паўраспаду ў 30 і 28 гадоў, адпаведна. Больш за 400 тысяч чалавек былі пераселеныя.
Сярод герояў-ліквідатараў наступстваў катастрофы былі і нашы калегі, 32 чалавекі, якія на сённяшні дзень працуюць у адасобленых структурных падраздзяленнях Віцебскага аддзялення дарогі.  
У гэты журботны дзень мы аддаём даніну павагі мужнасці нашых калег-чыгуначнікаў, якія коштам уласнага здароўя супрацьстаялі страшнай бядзе. Мы ўдзячныя вам за ваш подзвіг, за тое, што ў гэтак складанай і небяспечнай сітуацыі вы выстаялі і сёння з'яўляецеся годным прыкладам для нашай моладзі.
Паважаныя ліквідатары! Вы з гонарам выканалі свой грамадзянскі доўг, нізкі вам паклон за гэта. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, даўгалецця, міру, дабрабыту і дабра! Да спісу навін за 2022 год