Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

АДБЫЎСЯ ПЛЕНУМ ЧЫГУНАЧНАЙ РАЁННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА «БРСМ» Г. ВІЦЕБСКА

05 красавіка 2022

28 сакавіка 2022 года ў Чыгуначным раённым камітэце адбыўся 4-ы пленум Чыгуначнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" горада Віцебска. На пленуме, у якасці гасцей, прысутнічалі першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ГА «БСРМ» горада Віцебска Артур Витоль і намеснік кіраўніка адміністрацыі Шарай Алена Уладзіміраўна. Ад віцебскага аддзялення прысутнічалі Прастакоў Аляксандр, Ганна Тарасёнак і Ломач Ілля.

На парадку дня было некалькі пытанняў: справаздачы аб праведзенай працы за 2021-ы год, абмеркаванне планаў і задач на 2022-ы год, абранне першага сакратара Чыгуначнага раённага камітэта, узнагароджанне.

Прыемна адзначыць, што падзяку за высокі ўзровень работы з моладдзю, эфектыўную рэалізацыю асноўных напрамкаў дзейнасці ГА «БСРМ» і асабісты ўклад у развіццё Чыгуначнай раённай арганізацыі быў адзначаны падзякай і Каардынацыйны савет Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Акрамя таго граматай за асабісты ўклад і актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў і праграм была ўзнагароджана інжынер Віцебскага вагоннага дэпо Ганна Тарасёнак! З чым мы яе і віншуем! Да спісу навін за 2022 год