Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё помніка паровозу «Лебядзянка» у Полацку

30 мая 2022

27 мая на вакзале станцыі Полацк, у гонар 1160-годдзя горада Полацка і напярэдадні 160-годдзя Беларускай чыгункі адбыўся ўрачысты мітынг прысвечаны адкрыццю помніка паравозу серыі «Л» - "Лебядзянка", які быў пабудаваны ў 1951 годзе на Варашылаўградскім паравозабудаўнічым заводзе. Гэты паравоз-працаўнік годна адслужыў 40 гадоў нашай краіне і заслужыў права быць візітнай карткай і ўпрыгожваннем горада Полацка.
     Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніцтва Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, работнікі і ветэраны Полацкага чыгуначнага вузла, а таксама кіраўніцтва Полацкага райвыканкама, якія падзякавалі чыгуначнікам за падарунак жыхарам і гасцям Полацка. Да спісу навін за 2022 год