Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гарадской «Зорны паход»

30 мая 2022

27-29 мая на тэрыторыі Віцебскай вобласці прайшоў "Зорны" паход. У спартыўнай, творчай і інтэлектуальнай праграме ГАРАДСКОГА "Зорнага" паходу прыняло ўдзел восем каманд: ААТ "Віцебскі завод электравымяральных прыбораў", ААТ "Маналіт", ААТ "Веста", Віцебскі кандытарскі камбінат "Віцьба", УА "ВДУ імя Машэрава", УА "Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі", зборная каманда турыстаў "Малайцы" і каманда УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
У насычанай праграме паходу хлопцы з нашай каманды занялі 2-е месца ў міні-футболе; у інтэлектуальнай віктарыне саступілі адзін баль камандзе "каледжа электратэхнікі" і гэтак жа апынуліся другімі. Але затое не было роўных нашай камандзе ў спаборніцтвах па дартсе, дзе не толькі трэба было набраць патрэбную колькасць ачкоў, але і зрабіць гэта максімальна хутка. Першае месца гэтак жа было за камандай чыгуначнікаў у самым займальным і галоўным спаборніцтве турыстычных злётаў - турыстычнай паласе.
Скончыўся гарадскі "Зорны" паход ускладаннем вянкоў моладдзю ўсіх каманд з хвілінай маўчання на брацкай магіле ў вёсцы Кузьменцы. Да спісу навін за 2022 год