Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Міжнародны аўтапрабег, прысвечаны Дню Перамогі

05 мая 2022

4 мая 2022 года прадстаўнікі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі" прынялі ўдзел у міжнародным аўтапрабегу, прысвечаным Дню Перамогі. Арганізатарам аўтапрабегу выступіў Віцебскі райвыканкам. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага раёна, горада, грамадскасці з Вяліжа і Усвят Расійскай Федэрацыі.
Агонь, як сімвал памяці ўдзячных нашчадкаў, запалілі на вайсковым мемарыяле ў Варонах. Па шляху ўдзельнікі аўтапрабегу запалілі лампады памяці на брацкіх пахаваннях у Бабінічах і Курына. Канчатковай кропкай на маршруце сталі "Суражскія вароты" ў в. Заполле. Да спісу навін за 2022 год