Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

акцыя "Мы разам па дарозе памяці"

27 чэрвеня 2022

25 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня вызвалення горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на плошчы Перамогі прайшла акцыя "Мы разам па дарозе памяці".
З 12: 00 да 15: 30 працавала мабільная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў.
У 17: 00 адбыўся тэматычны канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў Мінскага і Віцебскага аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала "Беларусь 3" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і года гістарычнай памяці. Да спісу навін за 2022 год