Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вынікі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Полацкага раёна.

29 чэрвеня 2022

24 чэрвеня ў Полацку адбыліся спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Полацкага раёна. У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Полацкага чыгуначнага вузла, дзе заняла ганаровае трэцяе месца з 18 каманд удзельніц спаборніцтва.
Санітарнае звяно прадэманстравала высокія навыкі, прафесіяналізм і веды на ўсіх этапах. Камандзірам звяна ўжо не першы год выступае Гаціх Людміла-начальнік станцыйнага тэхналагічнага цэнтра станцыі Полацк, дзякуючы яе кіраўніцтву і шпаркасці прыняцця правільных рашэнняў камандзе не было роўных на этапе дапамогі пацярпелым у ачагу хімічнага паражэння.
Сваю кемлівасць і веды праявіла і праваднік Віцебскага вагоннага ўчастка Гізевіч Святлана ў зоне інфекцыйнага заражэння, а таксама на этапе апранання процігазу на час.
У ачагу камбінаванага паражэння вокамгненнымі дзеяннямі вывела каманду ў лідары Трэсава Ірына-агент па перадачы грузаў станцыі Полацк.
Заключным для каманды стаў тэарэтычны этап здаровага ладу жыцця, і тут з пытаннямі па ахове працы і недапушчэння траўматызму на прадпрыемстве бліскуча справіўся старэйшы прыёмшчык цягнікоў Атрошчанкі Ягор.
Удзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і пераходзячым кубкам. Да спісу навін за 2022 год