Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адзіны дзень інфармавання

26 ліпеня 2022

Сёння, 26 ліпеня, на базе Віцебскага аддзялення чыгункі прайшоў адзіны дзень інфармавання.
У канферэнц-зале сабраліся прадстаўнікі галаўнога прадпрыемства і ўсіх структурных падраздзяленняў віцебскага чыгуначнага вузла. Акрамя асноўнай рэспубліканскай тэмы і пытанняў, якія тычацца фінансава-эканамічных паказчыкаў працы, працоўнай дысцыпліны і аховы працы на аддзяленні і Беларускай чыгунцы ў цэлым, прысутным была даведзена інфармацыя па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Перад прысутнымі выступіў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Быў прадэманстраваны навучальны фільм, даведзены асноўныя правілы падчас знаходжання дзяцей на вуліцы. Акцэнт быў зроблены на неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі і выкананне правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Да спісу навін за 2022 год