Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Рух-гэта жыццё

01 ліпеня 2022

Пад такім дэвізам 30 чэрвеня ў спартыўнай зале СШ №17 г. Віцебска прайшла спартыўна-забаўляльная праграма "Вас выклікае Спартландыя" для ветэранаў Чыгуначнага раёна горада.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Тэрытарыяльны Цэнтр Сацыяльнага Абслугоўвання Насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
У праграме прынялі ўдзел зборная каманда ветэранаў віцебскага чыгуначнага вузла і зборная каманда ветэранаў Чыгуначнага раёна.
Праграма ўключала ў сябе 9 этапаў, на якіх удзельнікі праявілі сваю спрыт, хуткасць, спартыўны азарт і камандны дух.
Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва пераможцам была прызнана каманда ветэранаў Чыгуначнага раёна. Усе ўдзельнікі спартландыі былі ўзнагароджаны граматамі, падарункамі і атрымалі велізарны зарад бадзёрасці і аптымізму. Да спісу навін за 2022 год