Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спаборніцтва "Бізон Рэйс"

12 ліпеня 2022

10 ліпеня 2022 у Брэсце адбыліся спаборніцтвы моцных "Бізон рэйс" - гэта спаборніцтва па бегу, падчас якога неабходна пераадольваць розныя натуральныя і штучныя перашкоды.
У 16 розных забегах узялі ўдзел 1234 чалавекі: 1087 беларусаў (у тым ліку 244 берасцейцаў), 137 расейцаў, 5 літоўцаў, 3 казахтанцы, па адным прадстаўніку Кітая і ЗША. Самаму малодшаму ўдзельніку спаборніцтваў споўнілася шэсць гадоў, старэйшаму-51.
Каманда віцебскіх чыгуначнікаў стартавала ў трэцім камандным забегу. 70 каманд і больш за 500 удзельнікаў у камандным забегу. Удзельнікаў чакала дыстанцыі даўжынёй 7.5 км з 20 этапамі.
Склад каманды:
Азімаў Глеб, праграміст НАР Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Лідэр каманды. Самы дасведчаны, так як прымаў удзел у падобных гонках не першы раз.
Для астатніх удзельнікаў падобны выгляд гонак стаў адкрыццём.
Муха Фёдар, машыніст лакаматыўнага дэпо Полацк. Такі ж памочнік для астатніх хлопцаў, бо за плячыма ў яго не адно спаборніцтва і не адзін марафон;
Прастакоў Аляксандр, электрамеханік сувязі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі;
Шушкевіч Аксана, інжынер аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Падтрымаў жонку і таксама выйшаў на дыстанцыю Шушкевіч Аляксандр.
З хлопцамі прыехала і група падтрымкі ў асобе сваякоў, сяброў і калег-чыгуначнікаў.
Каманда чыгуначнікаў, за кошт суладнай каманднай працы, заняла 14-е месца з 70 каманд. Для першага разу вельмі нядрэнна. Мора уражанняў і жаданне перамагчы ў наступны раз. Наперадзе шмат-шмат трэніровак. Да спісу навін за 2022 год