Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спаборніцтвы па бадмінтоне

20 ліпеня 2022

16 ліпеня 2022 г. у рамках спартакіяды сярод работнікаў віцебскага аддзялення дарогі адбыліся спаборніцтвы па бадмінтоне.
Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўным зале спарткомплексу «Лакаматыў». Гульня ў бадмінтон сабрала 12 каманд. Па выніках спаборніцтваў лепшы вынік паказалі спартсмены Полацкай дыстанцыі пуці, на другім месцы каманда галаўнога прадпрыемства Віцебскага аддзялення дарогі, замкнулі тройку прызёраў спартсмены лакаматыўнага дэпо Полацк.
У асабістым першынстве сярод жанчын атрымала перамогу Валянціна Сітковіч, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў ПЧ Полацк; на 2-м месцы-Дыяна Басенкава, начальнік станцыі Завольша (НОД-6); на 3-м месцы Наталля Арэхва начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ПЧ Варапаева.
У асабістым першынстве сярод мужчын атрымаў перамогу Фёдар Муха, машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Полацк; Уладзімір Васіленка, старшы рэвізор па бяспецы руху цягнікоў УРБ НОД-6 на 2 месцы; Юрый Сітковіч, монтэр пуці ПЧ Полацк на 3-м месцы.
Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі прызамі.
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў! Да спісу навін за 2022 год