Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турзлёт " Полацк. Дзе пачынаецца краіна.»

01 жніўня 2022

Каманда Віцебскага аддзялення дарогі 29-31 ліпеня 2022 г прыняла ўдзел у турзлёце " Полацк. Дзе пачынаецца краіна" , на беразе возера Суя Полацкага раёна (урочышча «Залатыя пяскі").
Арганізатарамі конкурсу выступілі Полацкі райвыканкамам, Полацкая раённая арганізацыя ГА "БРСМ" і рэдакцыя газеты "Полацкі веснік". У турзлёце прыняло ўдзел 9 каманд арганізацый Полацкага раёна.
Для ўдзельнікаў злёту арганізатары распрацавалі насычаную праграму, якая складалася з 3 блокаў: спартыўная праграма, гульнявая праграма і конкурсная праграма.
Па выніках 3 дзён спаборніцтваў наша каманда заняла III месца ў агульнакамандным заліку.
Віншуем! Да спісу навін за 2022 год