Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Цырымонія ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі

05 жніўня 2022

4 жніўня, напярэдадні святкавання Дня чыгуначніка, у люстраной зале Палаца культуры адбылася цырымонія ўзнагароджання работнікаў УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі" галіновымі ўзнагародамі.
Павіншаваў і ўручыў заслужаныя ўзнагароды намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Львовіч Якабсон. Таксама цёплыя словы віншавання прагучалі ад першага намесніка начальніка аддзялення Кірыла Валер'евіча Чарнова і старшыні Райпрафсажа Васіля Браніслававіча Адамовіча.
Яшчэ раз віншуем работнікаў з узнагародамі і, вядома, з прафесійным святам-Днём чыгуначніка!
Жадаем не спыняцца на сваім шляху і сваімі дасягненнямі працягваць праслаўляць сталёвую магістраль! Да спісу навін за 2022 год