Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Завершаны дзіцячы аздараўленчы сезон у лагеры «магістраль»

25 жніўня 2022

85-ы юбілейны дзіцячы аздараўленчы сезон у лагеры "Магістраль" - завершаны, але гісторыя, распачатая нашымі папярэднікамі-чыгуначнікамі ў далёкім 1937 годзе (тады хлопцы жылі ў намётах, а лагер называўся "Усход-5"), будзе працягвацца...
За 4 змены ў нашым лагеры адпачылі і аздаравіліся больш за тысячу дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.
У гонар заканчэння сезона адбылося ўручэнне падзячных лістоў начальніка УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі" важатым лагера - удзельнікам студэнцкага атрада "Iмклівы". Працэдуру ўзнагароджання правёў намеснік начальніка аддзялення С. Г. Лядзенка, і падзякаваў хлопцам за працу і прафесіяналізм. Да спісу навін за 2022 год