Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Добрая справа дабру вучыць!

21 верасня 2022

Работнікі чыгуначнай станцыі Полацк і Полацкага рэзерву правадыроў Віцебскага вагоннага ўчастка прынялі ўдзел у штогадовай дабрачыннай акцыі БРСМ "У школу з добрым сэрцам".
Пункты збору канцылярскіх тавараў і сродкаў былі арганізаваныя ў першасных арганізацыях БРСМ на прадпрыемствах. Работнікі прадпрыемстваў наведалі сем'і, якія маюць патрэбу ў дапамозе, дзе ўручылі дзецям канцылярскія прыналежнасці неабходныя для вучобы ў школе, заплечнікі, а таксама невялікія салодкія падарункі.
Вялізная падзяка ўсім хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі. Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі - яны, як пуцяводная зорка, свеціць тым, хто чакае дапамогі.
Давайце тварыць дабро разам! Да спісу навін за 2022 год