Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ушанаванне працоўных дынастый "Лёс дарогі ў лёсе людзей".

12 кастрычніка 2022

10-11 кастрычніка на базе УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося ўшанаванне працоўных дынастый Беларускай чыгункі «Лёс дарогі ў лёсе людзей».
Віцебскае аддзяленне было прадстаўлена трыма дынастыямі ў кожнай з намінацый:
"Пераемнасць пакаленняў" - дынастыя Дзенісенка (лакаматыўнае дэпо Віцебск);
"Найстарэйшая дынастыя" - дынастыя Пашкевічаў-Клецкіных (лакаматыўнае дэпо Віцебск);
"Дынастыя адной прафесіі" – Майстранок-Глушневіч (Віцебская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі).
10 кастрычніка для прыбылых у г. Баранавічы прадстаўнікоў працоўных дынастый гаспадарамі была арганізавана займальная экскурсія па памятных месцах горада і наведванне музея чыгуначнай тэхнікі, а ў завяршэнні дня увазе гасцей быў прадстаўлены канцэрт інструментальнай музыкі.
11 кастрычніка на базе санаторыя "Магістральны" УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшла прэзентацыя сямейных рэліквій працоўных дынастый Беларускай чыгункі, пасля чаго адбылася ўрачыстая частка мерапрыемства.
Усіх прысутных у зале павітаў намеснік начальніка Беларускай чыгункі П. В. Стоцкі, далей кожная дынастыя прэзентавала відэаролік, які распавядае аб іх гісторыі.
У завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства было праведзена ўручэнне памятных дыпломаў і падарункаў членам працоўных дынастый. Да спісу навін за 2022 год