Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Форум маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці

23 лістапада 2022

21 лістапада 2022 года ў г. Дуброўне прайшоў другі тур форуму маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці: «Маладосць. Развіццё. Будучыня».
У рабоце форуму прынялі ўдзел і маладыя спецыялісты Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі:
электрамеханік Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гарылейчанкі Ілля;
тынкоўшчык дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Гут Уладзіслаў;
слесар па рамонце рухомага саставу Віцебскага вагоннага дэпо Іваноў Уладзіслаў;
тэлеграфіст Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Умецкая Вікторыя.
Удзельнікаў форуму чакала займальная праграма:
Маладзёжны інтэнсіў "Кейс поспеху", маладыя спецыялісты вобласці падзяліліся на 3 групы і працавалі па наступных групах:
трэнінг "Стварэнне асабістага брэнда маладога спецыяліста";
"Лайфхакі паспяховага кіраўніка";
"Маладзёжны парламентарызм".
Для ўдзельнікаў форуму была арганізавана экскурсія па г.Дуброўна. У парку Воінскай Славы яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці стылізаванай таблічкі ў рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта "Лічбавая зорка", а таксама ўдзельнікі форуму ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.
Маладыя спецыялісты таксама наведалі Дубровенскі раён газазабеспячэння філіяла ПУ "Аршагаз", Дубровенскі раён электрычных сетак "Аршанскія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга", ААТ "Дубровенскі льнозавод".
Завяршаў работу форуму каваркінг «Час выбраў нас» і адкрыты дыялог «Моладзь. Развіццё. Будучыня».
Да спісу навін за 2022 год