Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзеці і бяспека

14 снежня 2022

З 15 па 25 снежня 2022 года на аддзяленні дарогі будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту «Дзеці і бяспека».
Пры правядзенні мерапрыемства будзе праводзіцца работа па выяўленні безнаглядных дзяцей на вакзалах, станцыях, у цягніках і выдаленні з тэрыторыі аб'ектаў інфраструктуры дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца без нагляду дарослых.
Асаблівая ўвага будзе звернута на недапушчэнне знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях ў навушніках і вядзення імі перамоваў па мабільных тэлефонах.
Таксама будзе ажыццёўлены шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне выпадкаў траўміравання дзяцей і падлеткаў На аб'ектах чыгункі. Да спісу навін за 2022 год