Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Экскурсія ветэранаў у Мінск

19 снежня 2022

15 снежня адбылася сумесная паездка ветэранаў і актыўнай часткі моладзі Віцебскага аддзялення чыгункі ў Мінск, дзе іх чакала шырокая праграма. Спачатку ўдзельнікі наведалі з экскурсіяй Храм Усіх святых. У Храме знаходзяцца: крыпта з парэшткамі салдат некалькіх пакаленняў (салдат, якія ўдзельнічаюць у баях 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах) і музей памяці.
Далей паездка працягнулася ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі (ЦКП). Тут гасцям правёў экскурсію начальнік аддзела распрацоўкі графікаў руху цягнікоў і арганізацыі "вокнаў" Герасімаў Сяргей Аляксеевіч. Удзельнікі наведалі памяшканне старэйшых дыспетчараў, энергадыспетчараў і аператыўна-распарадчы аддзел, паглядзелі як праходзіць тэхнічная вучоба ў новых навучальных класах.
Паездка была арганізавана кіраўніцтвам Віцебскага аддзялення дарогі і Райпрофсожа НАПЯРЭДАДНІ 160-годдзя Беларускай чыгункі!
Да спісу навін за 2022 год