Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Падведзены вынікі дарожнага конкурсу маладзёжных ініцыятыў

30 студзеня 2023

Ва ўпраўленні Беларускай чыгункі падведзены вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў Беларускай чыгункі.
Конкурс праводзіўся па 8 намінацыях, у ім прыняло ўдзел 68 маладых работнікаў дарогі.
У ліку пераможцаў конкурсу ёсць і работнікі нашага аддзялення:
- у намінацыі «Моладзевая ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў»
3 месца прысуджана Дзямідавай А. В., начальніку станцыйнага тэхналагічнага цэнтра апрацоўкі цягніковай інфармацыі і перавозачных дакументаў станцыі Віцебск (тэма "перабудова няцотнай гарлавіны пасажырскага парку");
- у намінацыі «Моладзевая ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці»
1 месца прысуджана Касьяну В. С., першага намесніка начальніка – галоўнага інжынера Витебскгрузсервис (тэма «Гарызантальная сістэма страхоўкі»;
2 месца прысуджана Казлоўскай А. С., інжынеру тэхнічнага аддзела Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння (тэма "Стацыянарная лабараторыя для выпрабавання ахоўных сродкаў і электраабсталявання");
- у намінацыі «Моладзевая ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізаванне вытворчых працэсаў»
1 месца прысуджана макрыцы н.а., начальніку ўчастка правадной сувязі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (тэма «праект маніторынгу цэласнасці кабельнай сеткі»). Да спісу навін за 2023 год