Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Абласны форум працоўнай моладзі

10 красавіка 2023

5 красавіка ў Оршы прайшоў другі этап абласнога форуму працоўнай моладзі "Віцебская вобласць. Кропкі росту" у рабоце якога прыняў удзел сакратар Віцебскага вузлавога камітэта пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Стэльмах Яўген.
Удзельнікам прэзентавалі дзейнасць Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, таксама яны абмеркавалі актуальныя пытанні і праблемы працоўнай моладзі і шляхі іх вырашэння.
У рамках форуму была арганізавана работа па групах у фармаце маладзёжных інтэнсіваў:
«Тэхналогія публічнага выступу»;
«Сакрэты паспяховага кіраўніка»;
«Рэалізацыя моладзевых ініцыятыў, гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;
Затым удзельнікі форуму наведалі "Аршанскі льнокамбінат", дзе прайшла прэзентацыя працы савета працоўнай моладзі прадпрыемства і падвядзенне вынікаў, а таксама экскурсія па прадпрыемстве. Да спісу навін за 2023 год