Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чарнобыльская трагедыя…

26 красавіка 2023

26 красавіка ў Свята-Успенскім саборы прайшло мерапрыемства - рэквіем, прысвечанае трагічнай даце-аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва горада, навучэнцы навучальных устаноў, прадстаўнікі працоўных калектываў і ўдзельнікі тых страшных падзей.
Сярод герояў-ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ёсць і нашы калегі, 32 чалавекі, якія на сённяшні дзень працуюць у адасобленых структурных падраздзяленнях Віцебскага аддзялення дарогі.  
У гэты журботны дзень мы аддаём даніну павагі мужнасці нашых калег-чыгуначнікаў, якія цаною ўласнага здароўя супрацьстаялі страшнай бядзе. Мы ўдзячныя Вам за ваш подзвіг, за тое, што ў такой складанай і небяспечнай сітуацыі вы выстаялі і сёння з'яўляецеся годным прыкладам для нашай моладзі.
Паважаныя ліквідатары! Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, даўгалецця, міру, дабрабыту і дабра! Да спісу навін за 2023 год