Культурна-спартыўнае свята для сем'яў чыгуначнікаў
17 мая 2023
У рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна" і мерапрыемстваў, прымеркаваных да года міру і стварэння, 20 мая адбудзецца сямейнае свята для чыгуначнікаў - работнікаў віцебскага аддзялення і членаў іх сем'яў.Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у свяце і, самае галоўнае, актыўна і весела правесці час са сваёй сям'ёй.
У праграме свята:
спартыўная (камандная) гульня для бацькоў і іх дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
танцавальна-забаўляльная праграма для дзяцей да 6 гадоў.
канцэртныя выступленні творчых калектываў КСЦ.
выязны гандаль з прысмакамі, напоямі і цацкамі.
Сустракаемся ў 10.00 20 мая ля цэнтральнага ўваходу ў Палац культуры чыгуначнікаў. Да спісу навін за 2023 год














