Сустрэча кіраўніцтва Аддзялення і райпрофсожа з маладымі спецыялістамі
31 жніўня 2023
Сёння адбылася сустрэча кіраўніцтва Віцебскага аддзялення дарогі ў асобе нам. начальніка аддзялення С.Г. Лядзенкі і райпрофсожа Адамовіча У. Б. з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі працаваць на магістраль. Месцам правядзення быў абраны гісторыка-этнаграфічны музей. Менавіта гэты музей з'яўляецца цэнтрам патрыятычнага і адукацыйнага выхавання не толькі раёна, але і ўсёй Віцебшчыны.Сустрэча праводзілася ў фармаце адкрытага дыялогу. Маладым работнікам расказалі пра станаўленне чыгункі і шляхі яе развіцця. Не засталіся без увагі і пытанні рэалізацыі ідэалагічнай і маладзёжнай палітыкі. Работнікі задалі пытанні, якія іх цікавяць.
У завяршэнні свайго выступу Сяргей Георгіевіч вымавіў сказаныя на дарогу словы:
- Вы робіце першыя крокі ў сваёй кар'еры, і ад таго, якімі яны будуць абдуманымі, выверанымі, залежыць ваш прафесійны рост. Не трэба баяцца цяжкасцяў, трэба вучыцца, развівацца. Наперадзе ў вас цікавая і важная праца на карысць магістралі! Да спісу навін за 2023 год