Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У ветэрана Віцебскага вагоннага дэпо юбілей-90 гадоў!

24 жніўня 2023

Сёння намеснік начальніка Віцебскага вагоннага дэпо Яўген Ільін, старшыня прафсаюзнага камітэта арганізацыі Іна Галубцова і старшыня ветэранскай арганізацыі Лахмутава Разалія Леанідаўна павіншавалі з 90-гадовым юбілеем жыццярадасную, гасцінную і добразычлівую жанчыну — Лідзію Васільеўну Агнішчанку!

Свой працоўны шлях яна пачала ў Віцебскім вагонным дэпо ў 1972 годзе. Працавала аператарам пункта тэхнічнага агляду вагонаў, слесарам па рамонце рухомага саставу, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў. За плячыма далікатнай жанчыны з жалезным характарам вялікая і годнае жыццё. Яна належыць да таго гераічнага пакалення, якое прайшло суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў.

Ад усяго сэрца віншуем Лідзію Васільеўну з 90-годдзем! Жадаем, каб здароўе не падводзіла, жыццялюбства і аптымізм ніколі не вычарпаліся, а блізкія людзі радавалі сваім клопатам і ўвагай. Хай кожны дзень дорыць радасць і станоўчыя эмоцыі, бо гэта і ёсць залог доўгажыхарства!!! Да спісу навін за 2023 год