Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзеці і бяспека

07 снежня 2023

З 12 па 22 снежня 2023 года на аддзяленні дарогі будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту «Дзеці і бяспека».
Пры правядзенні мерапрыемстваў будзе арганізавана работа па выяўленні безнаглядных дзяцей на вакзалах, станцыях, у цягніках і выдаленні з тэрыторыі аб'ектаў інфраструктуры дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца без нагляду дарослых.
Асаблівая ўвага будзе звернута на недапушчэнне знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях у навушніках і вядзення імі перамоў па мабільных тэлефонах.
Таксама будзе ажыццёўлены шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне выпадкаў траўміравання дзяцей і падлеткаў На аб'ектах чыгункі. Да спісу навін за 2023 год