Эстафета дабра
01 снежня 2023
Нашы актывісты ГА «БРСМ» не сядзяць на месцы ў вольны ад працы час і спрабуюць аказаць пасільную дапамогу кожнаму.Каманда актывістаў у складзе галоўнага спецыяліста Чыгуначнага РК ГА "БРСМ «Валерыі Бабінскай, старшыні Каардынацыйнага савета ГА «БРСМ» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандра Прарастакова, моладзі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі і лакаматыўнага дэпо Віцебск у асобе Іллі Гарылейчанкі і Сяргея Паддубніцкага дапамаглі расчысціць дваровую тэрыторыю і дахі пабудоў ветэрану Віцебскага аддзялення дарогі Болтавіч любові Карпаўне. Да спісу навін за 2023 год