Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё скульптуры на станцыі Багушэўская

12 студзеня 2024

10 студзеня 2024 года адбылася знакавая падзея для ўсіх мясцовых жыхароў пасёлка Багушэўск — на адну славутасць стала больш.

Адкрыццё памятнай скульптуры «Рэха кахання» прымеркавана да 200-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Багушэўскага, які ў далёкім 1902 годзе вылучыў зямлю для будаўніцтва станцыі з умовай, што названая яна будзе ў гонар яго жонкі — Багушэўская.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:

старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін;

старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч;

старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга;

начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Хомчанка.

Запрошаных гасцей сустракаў гістарычны персанаж-першы начальнік станцыі Багушэўская Іван Пукінскі. А на самой станцыі была арганізавана выстава, у якой прадстаўлены экспанаты з музея гісторыі Віцебскага аддзялення дарогі, якія з'яўляюцца атрыбутамі ў дзейнасці начальніка станцыі ў розныя гістарычныя перыяды часу.

Аляксандр Міхайлавіч Хомчанка падзякаваў усім, хто мае дачыненне да стварэння і адкрыцця скульптуры, а таксама ўручыў падзячныя лісты скульптарам, дзякуючы карпатлівай працы якіх створана тварэнне пад назвай «Рэха кахання». Да спісу навін за 2024 год
      

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць