Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2020 года

Чэрвень

  • 30 чэрвеня 2020
    Адмена цягнікоў

    У сувязі са зніжэннем пасажырапатоку з 01.07.2020 па 12.07.2020 адмяняюцца наступныя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа:
    1. №6615 / 6612 Віцебск-Орша-Віцебск па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах;
    2. №6636 / 6635 Віцебск-Полацк-Віцебск па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах;
    3. №6663 / 6664 Полацк-Бігосава-Полацк па аўторках і чацвяргах;
    4. 6687/6688 Полацк-Ксты-Полацк па суботах і нядзелях.

    Чытаць далей…
  • 29 чэрвеня 2020
    Цягнік на час правядзення "Славянскага базару" ў Віцебску

    На час правядзення «Славянскага базару» прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск - Віцебск - Мінск, які будзе курсіраваць штодня з Мінска з 16 па 19 ліпеня, а з Віцебска - з 17 па 20 ліпеня. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі - 12.28, прыбыццё ў Віцебск - у 16.08.
    Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ў 1.12 і прыбываць у сталіцу раніцай у 5.42.

    Чытаць далей…
  • 01 чэрвеня 2020
    Прадоўжаны тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках

    Беларускай чыгункай прадоўжаны тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі на тэрмін да 1 ліпеня 2020 года. Рассаджвання па новай схеме была раней падоўжана да 15 чэрвеня 2020 года з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах, вагонах з месцамі для сядзення і накіравана на прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў.

    Чытаць далей…