Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў!

22 студзеня

21 студзеня 2018 года стартавала рабочая спартакіяда Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Першымі прайшлі спаборніцтвы па боўлінгу, у якім прынялі ўдзел 18 каманд структурных падраздзяленняў аддзялення дарогі.
У склад каманды ўваходзілі трое мужчын і дзве жанчыны. Вынік каманднага заліку залежаў ад сумы ачкоў, выбітых кожным удзельнікам каманды.

Кожны ўдзельнік каманды выконваў кідкі па чарзе па падыходах. На працягу гульні гульцы разыгрывалі па 10 фрэймаў. У 10-м фрэйме пры трапленні ў STRIKE гульцы атрымлівалі дадатковыя бонусныя кідкі. У складанай і ўпартай барацьбе аднолькавая колькасць ачкоў (515) набралі каманды Віцебскай і Полацкай дыстанцыі шляху. Улічваючы дадатковы крытэр - лепшы асабісты вынік ўдзельніка, першымі сталі віцебскія пуцявікі, на другім месцы - іх калегі з Полацка. З невялікім адставаннем ад лідэраў 507 ачкоў набралі таксама дзве каманды - галаўное прадпрыемства аддзялення дарогі і станцыі Наваполацк.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў ўручылі камандныя кубкі і асабістыя прызы. Абараняць гонар аддзялення на дарожнай спартакіядзе будзе зборная каманда, у якую ўвойдуць лепшыя гульцы цяперашняга турніру з розных каманд.
Пераможцамі сталі:
1 месца - каманда ПЧ-12 (515 ачкоў)
Склад каманды:

  • Крупноў Д.Б.
  • Мароз В.У.
  • Кліменка А.А.
  • Елавая Е.В.
  • Масалова А.В.

2 месца - каманда ПЧ-11 (515 ачкоў)
Склад каманды:

  • Драгель С.В.
  • Кучко Д.Я.
  • Плюснин В.А.
  • Генчикова А.Г.
  • Крупенко Ю.С.

3 месца - каманда Нод-6 (507 ачкоў)
Склад каманды:

  • Краўчэня В.У.
  • Астаповіч М.А.
  • Крыніцкі Р.Н.
  • Васіленка В.У.
  • Кремачева О.М.
Да спісу навін за 2018 год