Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Форум «БРСМ: час наперад»

22 сакавіка

21.03.2018 года актывістаў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Віцебскай вобласці сабраў моладзевы форум «БРСМ: час наперад», які прайшоў у горадзе Полацку на базе гарадскога цэнтра культуры. У форуме прынялі ўдзел каля 120 дэлегатаў, у іх ліку прадстаўнікі самых актыўных першасных арганізацый, пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, маладыя навукоўцы, байцы студэнцкіх атрадаў і моладзевых атрадаў аховы правапарадку, валанцёры руху "Добрае сэрца".
У якасці гасцей запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, Абласнога камітэта БРСМ, грамадскіх аб'яднанняў Расійскага саюза моладзі.
Удзел у працы форума прынялі і прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
Для ўдзельнікаў форуму была падрыхтавана насычаная праграма, так на выставачных экспазіцыях былі прадстаўлены прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Саюза моладзі. Падчас форуму адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў у намінацыях на лепшую першасную арганізацыю і «Валанцёр года - Добрае сэрца», а таксама прэзентацыя інтэрактыўнага даведніка БРСМ у мэсэнжэр Telegram, які распрацоўваецца па ініцыятыве студэнтаў факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій і першаснай арганізацыі БРСМ у ВДУ імя П.М. Машэрава.
Да спісу навін за 2018 год