Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Стоп - заяц!

20 сакавіка

16 сакавіка 2018 года на вакзалах станцый Віцебск і Полацк прайшла акцыя «Стоп - заяц!». У ходзе акцыі работнікамі вакзалаў і членамі пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» ажыццяўлялася праверка наяўнасці праязных дакументаў у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа. Кантроль ажыццяўляўся на пероне пры пасадцы і высадцы пасажыраў.
Таксама ўдзельнікі акцыі раздалі пасажырам тэматычныя памяткі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце і работнікі ваенізаванай аховы. За 2017 год кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» праведзена 2382 праверкі ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа, за безбілетны праезд было аштрафавана 109 грамадзян, усяго спагнана штрафу на суму 1754,90 руб.
Да спісу навін за 2018 год