Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў!

21 сакавіка

17 сакавіка адбыліся першыя спаборніцтвы ў праграме спартакіяды сярод кіруючых работнікаў Віцебскага аддзялення дарогі па лыжных гонках. Спаборніцтвы прайшлі на базе адпачынку «Суя». Кіраўнікі і іх намеснікі спаборнічалі на дыстанцыі 1,5 км. Асабісты залік падводзіліся па ўзроставых катэгорыях да 50 гадоў і старэй. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 прадпрыемстваў і 27 удзельнікаў.
Ва ўзроставай катэгорыі да 50 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам:
  • 1 месца - Хомчанка А.М. - першы намеснік начальніка аддзялення,
  • 2 месца - Дабрякоў А.В. - намеснік начальніка Віцебскага вагоннага дэпо,
  • 3 месца - Базук А.В. - галоўны інжынер станцыі Полацк.
Ва ўзроставай катэгорыі старэй 50 гадоў:
  • 1 месца - Драгель С.В. - намеснік начальніка Полацкай дыстанцыі шляху
  • 2 месца - Юдэнка М.И.- начальнік Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў,
  • 3 месца - Зіноўеў О.В. - начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра.
У агульнакамандным заліку трэцяе месца заняла каманда станцыі Полацк, другое месца ў лакаматыўнага дэпо Полацк і першае месца заняла каманда галаўнога прадпрыемства аддзялення дарогі.
Да спісу навін за 2018 год