Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Зорны паход

24 мая

З 18 па 20 мая па тэрыторыі Віцебскага і Шумілінскага раёнаў (Віцебская вобласць) прайшоў гарадской «зорны» паход па месцах баявой славы беларускага народа, прысвечаны Дню Перамогі. У дадзеным паходзе прынялі ўдзел 7 каманд з горада Віцебска, у ліку якіх была і зборная каманда Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, сфарміраваная з працаўнікоў Віцебскага і Полацкага вузлоў.
Асноўнымі мэтамі і задачамі дадзенага мерапрыемства былі грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, ўвекавечанне памяці воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а так жа фізічнае развіццё, умацаванне здароўя і прапаганда здаровага ладу жыцця для рабочай, студэнцкай і вучнёўскай моладзі.
За час правядзення гэтага паходу нашымі работнікамі быў пройдзены маршрут ад в. Никитиха да в. Ляскавічы (Шумілінскі раён) з наведваннем воінскіх пахаванняў іх акультурваннем і ўскладаннем вянкоў. Падчас правядзення паходу, арганізатарамі былі праведзеныя і культурна-спартыўныя мерапрыемствы, у якіх каманда нашага аддзялення паказала годныя вынікі і па выніках правядзення 6 конкурсаў у 3-х заняла першае месца (гадовы біятлон, турысцкая паласа перашкод, віктарына «Мы-нашчадкі Перамогі» ) і адно 2-е месца ў спаборніцтвах па міні-футболе. За час правядзення паходу ўсе ўдзельнікі даведаліся шмат новага з гісторыі свайго роднага краю часоў Вялікай Айчыннай вайны, завялі новыя знаёмствы і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
Завяршальным этапам дадзенага мерапрыемства стала ўскладанне усімі камандамі-удзельнікамі паходу вянкоў на вайсковых могілках у в. Ляскавічы (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць).
Да спісу навін за 2018 год